На XVІ Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе ў Алматы, якая праводзіцца ў пачатку года ў гонар вядомага казахстанскага акадэміка, вучонага-матэматыка Арымбека Жаўтыкава для юных матэматыкаў і фізікаў, віцебскія школьнікі заваявалі сем медалёў. Канкурэнцыя была сур'ёзная — у спаборніцтве ўзялі ўдзел 622 старшакласнікі ў складзе 84 камандаў з 20 краін. Тым не менш віцябляне павезлі з сабой «золата», «серабро» і пяць «бронзаў». Канстанцін СЯГОДНІК стаў уладальнікам «серабра» шмат у чым дзякуючы свайму выкладчыку матэматыкі Міхаілу ВОЛКАВУ.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya