Сышчыкі Першамайскага РУУС сталіцы ўстанавілі асобу мужчыны, які здзейсніў крадзеж пакінутага без нагляду чужога кашалька з 600 рублямі.
У міліцыю звярнуўся малады чалавек, які распавёў праваахоўнікам аб тым, што ў яго знік кашалёк з грашыма. Пазней высветлілася, што ён выпаў у яго з кішэні ў гандлёвым цэнтры.
Было ўстаноўлена, што ў ім заяўнік чакаў сваю сяброўку на лаўцы. А калі ўставаў, то кашалёк выпаў з кішэні. Праз пару хвілін ім зацікавіўся мужчына. Ён падняў яго, адкрыў, пералічыў грошы і забраў іх сабе. Кашалёк жа аддаў прадстаўнікам адміністрацыі гандлёвага цэнтра.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснікам апынуўся 49-гадовы непрацуючы мінчанін, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Праваахоўнікі затрымалі яго на наступны дзень па месцы жыхарства. Мужчына растлумачыў аператыўнікам, што грошы ўзяў сабе на асабістыя патрэбы і 300 рублёў ужо выдаткаваў на прадукты і алкаголь.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kashalyok
[2] https://zviazda.by/be/tags/groshy