Беларусь самастойна абмяркуе з РФ пытанне магчымых паставак нафты з Казахстана праз расійскую тэрыторыю, паведамілі [1] РИА Новости ў міністэрстве энергетыкі Казахстана.
"Перамовы і рабочыя кансультацыі па праекце пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў паміж Казахстанам і Беларуссю на бягучы момант праходзяць у штатным рэжыме. Пытанне магчымых паставак праз тэрыторыю Расіі казахстанскай нафты ў Беларусь будзе абмеркавана беларускімі калегамі з расейскім бокам самастойна" , - паведамілі ў прэс-службе міністэрства энергетыкі Казахстана.
Прэв'ю: eurasia.expert
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200126/1563889653.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan