Сёння выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на аўтадарозе каля вёскі Ноўка Гарадоцкага раёна, паведамілі [1] на сайце МНС. Высветлілася, што кіроўца «Мазды 6» з'ехаў у кювет, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся.
Унутры знаходзіліся 4 чалавекі. У салоне апынуўся заблакаваны кіроўца.
Ратавальнікі пры дапамозе адмысловай прылады дэблакіравалі мужчыну і перадалі яго брыгадзе медыкаў.
Кіроўца і пасажыры з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/295175/?_ga=2.13509567.908776537.1580045974-1362660190.1575183490
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns