У сталічных аўтамабілях таксі з'явіліся адмысловыя камплекты для перавозкі чатырохногіх пасажыраў, паведамілі [1] на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Абсталяванне ўключае ў сябе непрамакальны гамак, каб не выпацкаць салон, які мацуецца на задняе сядзенне, і асвяжальнік паветра.
Для таго каб выклікаць такі незвычайны борт, дастаткова паведаміць аб перавозцы гадаванца аператару пры замове машыны.
Зараз у сталіцы ўжо працуе 40 dog-friendly аўтамабіляў таксі. У гэтым годзе укамплектаваць плануюць яшчэ 75 машын.
Прэв'ю: vybor.news
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/v_minske_poyavilis_taksi_dog_friendly_/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sabaki
[3] https://zviazda.by/be/tags/taksi
[4] https://zviazda.by/be/tags/dog-friendly