Стаць удзельнікам праграмы могуць педагогі з любым вопытам працы (у тым ліку, нядаўнія выпускнікі). Важна, каб яны былі гатовыя мяняцца, развівацца і змагацца з адукацыйнай няроўнасцю.
У верасні 2019 года дзевяць таленавітых настаўнікаў ужо адправіліся ў пяць рэгіянальных школ, каб даказаць, што якасная адукацыя можа быць даступная кожнаму беларускаму школьніку. Першыя «Настаўнікі для Беларусі» прайшлі тры этапы адбору і паўдзельнічалі ў Летнім інтэнсіве. Сёння яны выйграюць гранты (Людміла Рыбчынская атрымала грант ад Google на правядзенне «Еўрапейскага тыдня кода»), запускаюць праекты для настаўнікаў, дзяцей і мясцовай супольнасці, збіраюць грошы праз краудфандзінг на будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі ў Павіцце [4] і адкрыццё STEM-цэнтра ў пасёлку Энергетыкаў [5], арганізуюць тэатральныя студыі пры падтрымцы міжнароднага праекта «Праз тэатр» і кампаніі Vizor Games.
У 2020-м годзе такіх гісторый можа стаць больш. Праграма шукае новых удзельнікаў. Падчас другога набору арганізатары спадзяюцца адабраць як інімум 20 удзельнікаў, якія адправяцца ў 5-8 новых партнёрскіх школ. Першая хваля набору настаўнікаў заканчваецца 23 лютага, другая будзе доўжыцца да 4 мая. Школы могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце да 1 красавіка.
Фонд «Новая школа», заснаваны БПС-Ашчадбанкам, кампенсуе ўдзельнікам праграмы выдаткі на арэнду жылля і забяспечвае педагогаў дадатковай стыпендыяй, а партнёр праграмы 21vek.by прадастаўляе ноўтбук і зніжку на іншыя рэчы, неабходныя для працы.
Падаць заяўку [6]
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота ўдзельнікаў праграмы «Настаўнік для Беларусі»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://molamola.by/campaigns/1073?tab=about
[5] https://molamola.by/campaigns/1424?tab=about
[6] http://teach4.by/anketa
[7] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya