Арганізатарамі мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання педагогаў да эфектыўнага выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе і стварэння электронных адукацыйных рэсурсаў (ЭОР).
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца педагогі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і аўтарскія калектывы ў складзе не больш як за два ўдзельнікі.
Конкурс складаецца з двух этапаў: завочнага (з 2 па 16 сакавіка) і вочнага і праводзіцца па наступных намінацыях:
• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў дашкольнай і пачатковай адукацыі;
• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў агульнай сярэдняй адукацыі (па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыклу);
• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў агульнай сярэдняй адукацыі (па вучэбных прадметах гуманітарнага і сацыякультурнага цыклу);
• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў спецыяльнай адукацыі;
• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў дадатковай адукацыі і дапрафесійнай падрыхтоўцы;
• прыкладное праграмнае забеспячэнне.
Для ўдзелу ў першым этапе неабходна да 16 сакавіка 2020 года прайсці рэгістрацыю на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. На падставе заяўкі і прадстаўленых конкурсных работ журы правядзе адбор удзельнікаў другога этапа конкурсу, спіс якіх будзе размешчаны да 18 сакавіка на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Вочны фінал абдузецца 1 красавіка.
Больш падрабязна з парадкам правядзення абласнога конкурсу для педагагічных работнікаў “Педагагічная IТ-мазаіка” можна азнаёміцца [1] па спасылцы.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://moiro.by/files/00206/obj/120/169313/doc/+%D0%9F%D0%BE%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D0%BA%20%D0%98%D0%A2-%D0%BC%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D0%B8%D0%BA%D0%B0.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/navukova-pedagagichnyya-rabotniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs