Цяпер сямейным капіталам можна распарадзіцца, не чакаючы, пакуль дзіцяці, на якога ён аформлены, споўніцца 18 гадоў. Напрыклад, яго можна выкарыстаць для аплаты медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічных.
Сродкі сямейнага капіталу можна будзе выкарыстаць для аплаты неабходных медыцынскіх вырабаў, якія не ўключаны ў Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі, а таксама для набыцця іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў. У стаматалагічныя паслугі, якія можна будзе аплаціць сродкамі сямейнага капіталу, уваходзяць пратэзаванне зубоў, дэнтальная імплантацыя з наступным пратэзаваннем, артадантычная карэкцыя прыкусу.
Але, як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, трэба ведаць, што з 1 студзеня гэтага года зменены пералік дакументаў, якія павінна падаць сям'я ў мясцовы выканкам для прыняцця рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу і распараджэнні яго сродкамі (у тым ліку датэрмінова).
Якія дакументы патрэбны?
Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу для аплаты медпаслуг неабходна прадставіць: заяву; пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу; рашэнне або копію рашэння (выпіску з рашэння) аб прызначэнні сямейнага капіталу; заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбе ў атрыманні членам (членамі) сям'і платных медыцынскіх паслуг, з указаннем медыцынскай паслугі;
Куды звяртацца?
Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу грамадзяне звяртаюцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы прызначэння сямейнага капіталу або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).
Падрыхтавала Святлана БУСЬКО
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta
[5] https://zviazda.by/be/tags/syameyny-kapital