У Цэнтральным Доме афіцэраў прайшоў брыфінг, прысвечаны актуальным пытанням дзейнасці Узброеных Сіл. На яго былі запрошаны ваенныя аташэ, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Беларусі. Брыфінг праводзіў першы намеснік начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ведамства Валерый Равенка.
Падчас брыфінгу былі прадстаўлены погляды Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на пытанні сусветнай і рэгіянальнай бяспекі, міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, стану, падрыхтоўкі і аснашчэння беларускай арміі. Было адзначана, што ў 2020 годзе найбольшую важнасць для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі. Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе ў Мінску і ў Маскве.
Валерый Равенка падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь строга выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы і праводзіць ясную, зразумелую і празрыстую ваенную палітыку.
29 лютага ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй.
У яго праграме прадугледжана сустрэча з камандаваннем вучылішча, азнаямленне з умовамі жыцця і побыту сувораўцаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы. Афіцэры растлумачаць асаблівасці паступлення ва ўстанову ў 2020 годзе.
Начальнікі аддзелаў і службаў, педагогі, медыцынскія работнікі адкажуць на ўсе пытанні, якія датычацца прыёмнай кампаніі, а таксама падачы і афармлення дакументаў.
У Пскоўскай вобласці прайшло тактычнае вучэнне сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Расіі.
Было адпрацавана дэсантаванне асабістага складу на аэрадром, захоплены праціўнікам, дзе быў знішчаны кантрольна-дыспетчарскі пункт і баявое ахоўванне. А рэзервовыя сілы ўмоўнага праціўніка былі блакаваны на падыходзе.
Агулам у вучэнні было задзейнічана больш за 400 ваеннаслужачых, каля 100 адзінак баявой тэхнікі пскоўскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння і вайскоўцаў сіл спецыяльнай аперацыі нашай краіны. Таксама ў ім прыняла ўдзел авіяцыя – верталёты Мі-24 і Мі-8АМТШ Заходняй ваеннай акругі і самалёты Іл-76МД ваенна-транспартнай авіяцыі ваенна-касмічных сіл Расіі.
З 19 да 21 лютага ў Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Узброеных Сіл Сербіі на чале з міністрам абароны Рэспублікі Сербія Аляксандрам Вуліным, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны нашай краіны.
Падчас візіту адбыліся перагаворы міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Віктара Хрэніна з кіраўніком сербскага абароннага ведамства. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай бяспекі, а таксама абмеркавалі бягучы стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і перспектывы яго развіцця.
Акрамя гэтага, праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы дэлегацыі з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі і кіраўніцтвам Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, а таксама ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/placdarm
[4] https://zviazda.by/be/tags/armiya