Улады ЗША з панядзелка, 24 лютага, увядуць у дзеянне новыя правілы выдачы грын-карт замежнікам, якія робяць больш жорсткімі працэдуру для тых, хто разлічвае на атрыманне дзяржаўнай дапамогі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома, перадае [1] РБК.
У амерыканскай адміністрацыі заявілі, што задаволены рашэннем Вярхоўнага суда, які "зняў апошнія судовыя забароны" на ўвядзенне нормы, якая вызначае, хто менавіта мае патрэбу ў дапамозе з боку дзяржавы (public charge regulation).
У паведамленні Белага дома гаворыцца, што мера дазволіць абараніць амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў, падтрымае праграмы сацыяльнага забеспячэння для тых амерыканцаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў іх, і скароціць дэфіцыт федэральнага бюджэту. Акрамя таго, новаўвядзенне "адновіць асноватворны прававы прынцып, паводле якога новыя члены [амерыканскага] грамадства павінны быць фінансава самастойныя і не залежаць ад шчодрасці падаткаплацельшчыкаў ЗША".
Правілы павінны былі ўступіць у сілу ў сярэдзіне кастрычніка мінулага года, аднак тады распараджэнне блакаваў федэральны суддзя ў Нью-Ёрку. 27 студзеня ўзмацненне жорсткасці умоў па выдачы грын-карт ўхваліў Вярхоўны суд. 21 лютага вышэйшая інстанцыя адхіліла апошні пазоў, які патрабаваў заблакаваць ўвядзенне гэтых правілаў у Ілінойсе.
Прэв'ю: Global Look Press
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/politics/23/02/2020/5e5240cb9a794724644e8027?from=newsfeed
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/gryn-karta