Да Беларускай АЭС падключылі паветраную высакавольтную лінію 330 кВ “Беларуская АЭС – Паставы № 2”, якая звязала высакавольтную размеркавальную прыладу атамнай станцыі з падстанцыяй “Паставы”. Гэта забяспечыла мінімальна неабходны для ўключэння першага энергаблоку склад ліній электраперадачы, якія адыходзяць ад АЭС, паведамілі ў прэс-службе “Белэнерга”.
Сувязь з энергасістэмай краіны павінна здзяйсняцца па сямі высакавольтным лініям. Раней да станцыі ўжо падключылі лініі “Беларуская АЭС – Мінск Паўночная”, Беларуская АЭС – Смаргонь” і “Беларуская АЭС – Паставы № 1”.
Усе сем ліній збудаваны, і па меры гатоўнасці асноўнага абсталявання і прылад рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі яны будуць уводзіцца ў работу.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-aes
[2] https://zviazda.by/be/tags/lep