Ён адбудзецца ў першы дзець вясны з удзелам дзяцей з рэгіянальных дзіцячых дамоў. Малышы прыедуць у сталіцу з Бягомлю, Бабруйску, Вілейкі, Івянца, вёскі Слабодка, Маладзечна і Рудзенску.
Дзяўчаты і хлопцы пакажуць калекцыі ад Анастасіі Фальковіч (брэнд Falkovich), Юліі Куцепавай (брэнд “Тэатр моды “Касцюмер” ), Лідзіі Барынавай (брэнд “JennyLis”), Ільі Аксёнава (брэнд “ LSTR Adzieńnie “), Лідзіі Сямёнавай (брэнд “AVA мода” ), Кацярыны Безрукавай (брэнд “TIKOTA UNIQUE”) і кампаніі “ФлагБай”. Мадэльеры пры стварэнні строяў стараліся ўлічваць густавыя перавагі і фізіялагічныя асаблівасці юных мадэляў, паколькі многія з іх маюць інваліднасць. Пасля паказу адзенне будзе падоранае дзецям.
“Каляровыя сны" — гэта інклюзіўны дабрачынны праект, які адбудзецца ўжо ў трэці раз. Удзел партнёраў у ім — добраахвотная ініцыятыва кожнага і не мае камерцыйнай асновы. У 2018-м годзе мерапрыемства падтрымалі беларускія артысты, у мінулым годзе да іх далучыліся блогеры і фіналісткі "Міс Беларусь". Суправаджаць мадэляў на подыуме ў гэты раз будуць беларускія спартсмены з гімнастыкі, бокса, хакея, футбола, плавання, фехтавання, мотаспорту, кулявой стральбы. Яны, як ніхто іншы, ведаюць, як не здавацца і не адступаць перад цяжкасцямі. Такія праекты як “Каляровыя сны” не толькі ўсяляюць у дзяцей з дзіцячых дамоў веру ў сабе, але і вучаць іх прымаць свае асаблівасці.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Нацыянальнай школы прыгажосці
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/moda
[2] https://zviazda.by/be/tags/modny-pakaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-shkola-prygazhosci