27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV ў аднаго са студэнтаў з Ірана. Пра гэта паведамляе [3] прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін у перыяд з 20 лютага. Пры лабараторным даследаванні 27 лютага быў выяўлены вірус у аднаго з грамадзян Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і асобы, якія з ім кантактавалі, змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча.
Зараз у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV.
Прэв'ю: ria.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/v-belarusi-zaregistrirovan-zavoznoy-sluchay-koronavirusa/
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus