Гэта ўзроставыя асаблівасці. Да 30 гадоў лішняя вага лёгка прыходзіць і сыходзіць, а пасля — гэтак жа лёгка мышачная тканка сціскаецца і замяняецца тлушчам.
Паводле медыцынскіх даследаванняў, жанчына з 29-гадовага ўзросту набірае ў сярэднім тры лішнія кілаграмы за дзесяць гадоў, а мужчына — сем. Далей — болей. Вучоныя дагэтуль не могуць дакладна растлумачыць, чаму гэта адбываецца, і «спісваюць» усё на гарманальныя змены і зніжэнне фізічнай актыўнасці. Шматгадовыя назіранні дыетолагаў са штата Пенсільванія (ЗША) паказалі, што пасля 30 гадоў цела чалавека, якое складаецца з мышачнай тканкі, касцей, вады і тлушчу пачынае імкліва губляць менавіта мышачную масу — гэта называецца атрафія, і набіраць тлушчавую. Да 50 гадоў у людзей ужо становіцца на трэць больш тлушчу ў параўнанні з тым, што было ў 20 гадоў. І як правіла, увесь гэты тлушч збіраецца вакол таліі.
Што рабіць, каб змяніць гэтую сітуацыю? Па-першае, больш рухацца. З-за мышачна-тлушчавых змяненняў трэба быць яшчэ больш актыўным, чым у юнацтве. Акрамя таго, нармалізаваць вагу ў сталым узросце дапамагаюць... часты смех і жаванне жвачкі. Хоць, вядома, самае важнае правіла — ты тое, што ты ясі. Трэба налягаць на садавіну, гародніну, рыбу, птушку, арэхі, бабовыя і зернявыя. І менш ужываць цукру, солі, паўфабрыкатаў і ежы на ноч.
Усё ж пры правільным падыходзе вынік не прымусіць сябе чакаць. Але прыгожая фігура немагчыма без прыгожай, пругкай скуры.
— Працяглая дыета і занадта хуткая страта вагі могуць прывесці да ўзнікнення вяласці, абвісання скуры. Самыя праблемныя месцы — скура на жываце, твары, шыі, унутраным баку сцёгнаў, руках, — адзначае валеолаг 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі г. Мінска Людміла Барташэвіч.
Што рабіць, каб пазбегнуць такіх праблем у працэсе пахудзення?
Алена КРАВЕЦ
Фота: vokrugsveta.ua
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/lishnyaya-vaga
[6] https://zviazda.by/be/tags/pahudzenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/medycyna
[8] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue-praktychny-padyhod