Натарыусы ўсёй краіны 13 сакавіка возьмуць удзел у дабрачыннай акцыі па бясплатным кансультаванні, прымеркаванай да святкавання Дня Канстытуцыі Беларусі.
Грамадзяне, якія звернуцца ў гэты дзень у любую натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро, змогуць разабрацца з існуючай праблемай падчас бясплатнай гутаркі са спецыялістам.
Можна будзе, напрыклад, вырашыць пытанні, звязаныя з афармленнем спадчыны, складаннем шлюбнага дагавора, адчужэннем маёмасці, здзяйсненнем выканаўчых надпісаў, падачай электронных дакументаў для дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў, забеспячэннем пісьмовых доказаў, а таксама з іншымі праблемамі, рашэнне якіх уваходзіць у кампетэнцыю натарыуса.
Спіс і час работы натарыяльных бюро і кантор краіны можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».
Ірына СІДАРОК
Прэв'ю: myrealtor.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nataryus
[4] https://zviazda.by/be/tags/yurydychnaya-kansultacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/advakat
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-kanstytucyi-0