Узровень майстэрства парадняе таленты. Старую выснову зноў пацвердзiлi сваёй калектыўнай работай навучэнцы i настаўнiкi Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа. Яны стварылi серыю кнiжнай графiкi для iлюстраванага выдання зборнiка вершаў класiка румынскай лiтаратуры Мiхая Эмiнеску. Амаль сорак твораў у тэхнiцы афорта, лiнагравюры, малюнка тушшу сталi вiзуальнай iнтэрпрэтацыяй паэтычнай лiрыкi. Вытанчаныя вершы, напiсаныя амаль паўтара стагоддзя таму, знайшлi не толькi таленавiты пераклад на беларускую мову, але i ўнiкальнае мастацкае афармленне.
Маладыя гомельскiя iлюстратары паказалi сваю работу на выставе ў мiнскай Мастацкай галерэi Мiхаiла Савiцкага. Гэты цiкавы праект падтрыманы Мiнскiм гарвыканкамам, Пасольствам Румынii ў Беларусi, Музеем гiсторыi горада Мiнска.
Яўген Пясецкi, фота аўтара
На здымках:
1. Такой уявiлi сабе маладыя гомельскiя мастакi румынскую дзяўчыну, гераiню вершаў.
2. Навучэнка Насця Камарова працавала над iлюстрацыяй для вершаў у тэхнiцы лiнагравюры.
3. На адкрыццi выставы гучалi вершы Мiхая Эмiнеску. Абыякавых у зале не было.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[4] https://zviazda.by/be/tags/paet
[5] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[6] https://zviazda.by/be/tags/tvorchasc