Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13 сакавіка ў тэлефоннай размове абмеркаваў пытанні беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа. Аб гэтым БЕЛТА [2] паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі вынікі візіту [3] дзяржаўнага сакратара ЗША ў Беларусь 1 лютага 2020 года», — адзначылі ў МЗС.
Уладзімір Макей і Майкл Пампеа разгледзелі таксама пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, уключаючы тэматыку энергетычнай бяспекі.
Майкл Пампеа падзякаваў кіраўніку МЗС Беларусі за паспяховы візіт у Мінск 1 лютага і пацвердзіў падтрымку ЗША суверэнітэту Беларусі. Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць амерыканскіх кампаній неадкладна пачаць продаж нафты ў Беларусь па канкурэнтных рынкавых цэнах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/politics/view/makej-i-pompeo-obsudili-po-telefonu-tematiku-energeticheskoj-bezopasnosti-383224-2020/
[3] http://zviazda.by/be/news/20200201/1580555707-dzyarzhsakratar-zsha-my-gatovy-zabyaspechyc-belarus-naftay-na-100
[4] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/zsha