Урад Латвіі прыняў рашэнне аб увядзенні абмежаванняў з 17 сакавіка ў сувязі з пандэміяй каранавіруса ў свеце, паведамляе rbc.ua [1] са спасылкай на Delfi [2].
Паведамляецца, што Латвія з 17 сакавіка забароніць сухапутныя і паветраныя пасажырскія перавозкі праз мяжу. Пры гэтым латвійцы змогуць вярнуцца ў краіну, а замежнікі атрымаюць магчымасць пакінуць Латвію.
Таксама ў Латвіі забараняюць правядзенне ўсіх публічных мерапрыемстваў, а неарганізаваныя мерапрыемствы з колькасцю ўдзельнікаў да 50 чалавек павінны заканчвацца да 23 гадзін вечара. Экзамены ў школах пераносяць на май.
Аб увядзеннi двухтыднёвага агульнанацыянальнага каранціну абвясціў і ўрад Літвы, паведамляе агенцтва LTR [3]. Абмежавальныя меры таксама ўключаюць закрыццё межаў для замежных грамадзян і крам, акрамя аптэк і харчовых тавараў, а таксама забарону публічных мерапрыемстваў.
Кампаніям рэкамендуюць пераводзіць супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу. У Літве будуць зачыненыя навучальныя ўстановы, тэатры, музеі, кінатэатры, спартзалы і падобныя ўстановы.
Прэв'ю: freepik.com
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ua/rus/news/litva-latviya-vveli-ogranicheniya-koronavirusa-1584208490.html
[2] https://rus.delfi.lv/news/daily/latvia/latviya-uzhestochaet-borbu-s-covid-19-zakryvaet-granicy-i-zapreschaet-massovye-meropriyatiya.d?id=51965635
[3] https://www.lrt.lt/en/news-in-english/19/1151486/lithuania-to-call-nationwide-quarantine-shutting-non-essential-shops-and-closing-border-to-foreigners
[4] https://zviazda.by/be/tags/litva
[5] https://zviazda.by/be/tags/latviya
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus