Пра гэта было заяўлена [3] ў эфіры тэлеканала «Расія 1».
«Давайце ўспомнім, што Расія па рашэнні ўрада, узгодненым з прэзідэнтам (Пуціным - «Зв»), першай у свеце закрыла мяжу з Кітаем. Гэта было хваравітым, але прынцыпова важным і эфектыўным рашэннем. Цяпер прынята рашэнне спыніць чыгуначныя зносіны з Латвіяй, а таксама з Украінай і Малдовай. У бліжэйшы тыдзень па меркаваннях каранціну зачыніцца мяжа нават з Беларуссю», - паведаміў вядучы праграмы «Вести недели» Дзмітрый Кісялёў.
На мінулым тыдні межы закрылі іншыя суседзі Беларусі - Украіна [4], Польшча [5], Латвія [6] і Літва [6].
Раніцай у панядзелак інфармацыю пацвердзіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС [7].
«Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, — сказаў ён. — Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каранавіруса»
Прэв'ю: sputnik.md
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://www.vesti.ru/doc.html?id=3248272
[4] http://zviazda.by/be/news/20200313/1584105816-ukraina-u-nyadzelyu-zakrye-granicu-dlya-zamezhnikau
[5] http://zviazda.by/be/news/20200314/1584167349-polshcha-i-daniya-zakryvayuc-svae-mezhy-dlya-zamezhnikau
[6] http://zviazda.by/be/news/20200315/1584246976-litva-i-latviya-zakryvayuc-granicy-dlya-zamezhnikau-praz-karanavirus
[7] https://tass.ru/obschestvo/7987367
[8] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus