Да 30 чэрвеня ў межах Дзён культуры Беларусі ў Амане наведвальнікі Нацыянальнага музея, што знаходзіцца ў сталіцы султаната Маскаце, змогуць паглядзець выстаўку «Узоры і сімвалы: спадчына беларускага арнаменту» са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Дамінантай выстаўкай, як расказаў «Звяздзе» дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька, стала калекцыя традыцыйнага беларускага касцюма. У яе ўваходзяць разнастайныя камплекты мужчынскага і жаночага адзення з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў нашай краіны (Усходняга і Заходняга Палесся, Падзвіння, Падняпроўя, Панямоння і Цэнтральнага рэгіёна): штодзённыя і святочныя ўборы, тканыя і вязаныя паясы, павойнікі ды хусткі, абутак, чаравікі і лапці, упрыгожанні, вянкі ды стужкі, а таксама ручнікі, абрусы, посцілкі, прадметы традыцыйна-бытавой этнаграфіі, працоўныя прылады. Агулам у Амане выстаўлена каля 100 арыгінальных беларускіх экспанатаў.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота hіstmuseum.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava