У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ [3].
«Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў бліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты», — распавяла Алена Богдан.
На момант запісу інтэрв’ю ў Беларусі тэсты на каранавірус зрабілі больш за 19 тыс. чалавек. Час ад тэставання да атрымання выніку — ад чатырох гадзін да сутак.
«Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дадаць нейкія лабараторыі, прапрацавана пытанне рэзервовых. Нашы тэсты правераны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Яны атрымалі высокі ўзровень дакладнасці, і мы можам быць абсалютна ўпэўнены ў іх якасці», — запэўніла яна.
Агулам па краіне ёсць больш за 80 тысяч ложкамесцаў для прыёму пацыентаў. Частка месцаў можа быць перапрафіліравана для аказання дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. У краіне больш за 2 тысячы апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 1,5 тыс. наркозна-дыхальных апаратаў, якія пры неабходнасці таксама могуць быць выкарыстаны для аказання медыцынскай дапамогі такім пацыентам.
Створаны неабходныя запасы лекавых сродкаў да чатырох месяцаў у выпадку рознага развіцця сітуацыі. Ёсць таксама запас ахоўнага адзеннем для медыцынскіх работнікаў.
Прэв'ю: texastribune.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://www.ctv.by/belarus-gotova-k-raznym-variantam-razvitiya-situacii-s-koronavirusom-minzdrav-otvechaet-na
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus