Рынак «Лебядзіны», добра вядомы мінчанам як былы сусед «Ждановічаў», у сярэдзіне лютага ажыццявіў доўгачаканы пераезд. Пляцоўку каля вёскі Табары рыхтавалі даўно. Не ўсе прадаўцы і ўладальнікі гандлёвых пунктаў, праўда, пераехалі на «Новы Лебядзіны», але пустым яго ўжо не назавеш.
У нядзелю вялікая бясплатная аўтастаянка, што прымыкае да рынку, была запоўнена прыкладна на палову. Бясплатныя аўтобусы кожныя 10-15 хвілін падвозілі новыя партыі пакупнікоў — чалавек 15-20. На крытых гандлёвых радах, дзе прадавалі пераважна гародніну, людзей хапае. Нямала кліентаў і ў непрадуктовай зоне. Цэлыя сем'і прыехалі па новыя курткі ці адзенне для дзетак. А вось жадаючых прымераць абутак, як той казаў, на кардонцы пакуль няма: не тое надвор'е.
Вялікае асфальтавае поле пакуль не запоўнена цалкам. Але ўладальнікі рынку не хаваюць аптымізм: і прадпрымальнікі прыдуць, і людзі абавязкова будуць ездзіць, бо на «Новым Лебядзіным», як лічыцца, тавары таннейшыя.
Дзмітрый Суганяеў
Відэа аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/dzmitryj_suhaniajeu
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/gandal
[4] https://zviazda.by/be/tags/lebyadziny
[5] https://zviazda.by/be/tags/novy-lebyadziny
[6] https://zviazda.by/be/tags/rynak
[7] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon