З-за распаўсюджвання каранавіруса ўсеагульны каранцін у Літве падоўжаны да 13 красавіка ўключна, паведамляе [1] kurier.lt.
«Каранцін падоўжаны да 13 красавіка», - пацвердзіў канцлер урада Альгірдас Станчайтыс.
На час каранцну абмежаваны выезд з краіны і ўезд у яе, забароненыя масавыя мерапрыемствы, зачыненыя кафэ, многія крамы, розныя паслугі.
Таксама не працуюць адукацыйныя ўстановы, жыхарам рэкамендавана працаваць з дому.
Зараз у Літве зафіксавана больш за 250 выпадкаў хваробы.
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://www.kurier.lt/karantin-v-litve-prodlyon-do-13-aprelya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karancin
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva