25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі адбылося ўзгаранне транспартна-зараджалай машыны аднаго з падраздзяленняў, якое выконвала вучэбна-баявыя задачы падчас палявога выхаду, паведамляе Мінабароны [1].
Двое вайскоўцаў атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Вайскоўцы шпіталізаваны.
Камісія Міністэрства абароны высвятляе прычыны ўзгарання.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony