24 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Галоўчыцы Чэрыкаўскага раёна, паведамілі [1] на сайце МНС.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, адбывалася гарэнне травы на ўскраіне вёскі і на тэрыторыі прыватных домаўладанняў. Стварылася пагроза жылым і гаспадарчым будынкам.
Пры тушэнні агню гаспадар аднаго з дамоў атрымаў апёкі, з якімі брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены ў бальніцу. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/303348/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/apyoki