З 28 сакавіка ў Маскве зачыняцца ўсё рэстараны, кафэ і салоны прыгажосці. Пра гэта гаворыцца ва ўказе мэра Сяргея Сабяніна, які быў афіцыйна апублікаваны раніцай у чацвер, піша [1] rg.ru.
Забароны не распаўсюджваюцца на дастаўку тавараў: у кафэ па-ранейшаму можна будзе замовіць ежу на дом. Акрамя таго, будзе працягвацца праца вытворчых сталовых, якія абслугоўваюць прадпрыемствы бесперапыннага цыклу. Тым жа ўказам прадугледжваецца закрыццё масажных салонаў, саунаў і лазняў.
Акрамя таго ў Маскве, згодна з гэтым дакументам, спыняць працу ўсе крамы за выключэннем харчовых і аптэк. Дастаўка таксама не спыніцца.
Прэв'ю: banket.ru
Спасылкі
[1] https://rg.ru/2020/03/26/reg-cfo/v-moskve-magaziny-i-kafe-zakroiut-na-nedeliu.html?utm_source=rg.ru&utm_medium=push&utm_campaign=breaking&utm_content=846
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kafe