У тэатрах Беларусі праводзяцца ўсе неабходныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, паведаміла сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга, перадае [1] БелТА.
"Нашы тэатральна-відовішчныя арганізацыі працуюць у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя. З улікам гэтых рэкамендацый і эпідсітуацыі адменены альбо перанесены на больш позні перыяд праекты з удзелам замежных творчых калектываў і выканаўцаў. Гэта закранула як дзяржаўных, так і прыватных тэатраў, канцэртных арганізацый. Праекты і спектаклі з удзелам беларускіх выканаўцаў арганізуюцца ў тым фармаце, у тых умовах, калі ўладальнікі і ўласнікі пляцовак, арганізатары могуць забяспечыць захаванне ўсіх супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ", - сказала Ірына Дрыга.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/driga-v-teatrah-belarusi-provodjatsja-vse-neobhodimye-protivoepidemicheskie-meroprijatija-384773-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/teatry
[3] https://zviazda.by/be/tags/supracepidemichnyya-merapryemstvy