З 28 сакавіка Украіна цалкам закрые авіязносіны і перасячэнне мяжы цягнікамі, але ўкраінцы змогуць перасячы мяжу на ўласным аўто ці пешшу, піша [1] "Громадське".
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.
Ён заклікаў украінцаў, якія яшчэ знаходзяцца за мяжой, вярнуцца на працягу двух дзён ці заставацца за мяжой і на час абмежаванняў.
"Самалёты будуць да нас прыбываць да пятніцы. У ноч з пятніцы на суботу любыя авіязносіны будуць спынены, як і паведамленне цягнікамі. Ёсць два дні (вярнуцца - рэд.)", - адзначыў міністр.
У той жа час украінцы змогуць перасячы мяжу пешшу або на аўтамабілі.
Нагадаем, урад увёў надзвычайную сітуацыю па ўсёй краіне і падоўжыў каранцін да 24 красавіка.
Ва Украіне, па апошніх дадзеных, лабараторна пацверджана 145 выпадкаў інфікавання каранавірусам. З іх 5 - смяротныя.
Прэв'ю: РБК-Украіна
Спасылкі
[1] https://hromadske.ua/ru/posts/s-28-marta-ukraina-zakryvaet-granicu-dlya-regulyarnogo-soobsheniya-no-vernutsya-mozhno-peshkom-ili-na-sobstvennom-avto
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/aviyaznosiny