У парламенце чакаюць, што ў штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, будуць расстаўленыя акцэнты унутранай і знешняй палітыкі. Такое меркаванне сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў выказаў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перада [1]е [2] БелТА.
Парламенцкія планы будуць карэкціравацца з улікам звароту Прэзідэнта з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнага сходу. "Кіраўнік дзяржавы расставіць акцэнты ва ўнутранай і знешняй палітыцы нашай краіны, акрэсліць задачы, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі, уключаючы парламент", - выказаў меркаванне Уладзімір Андрэйчанка.
Спікер назваў некаторыя з прыярытэтаў бягучай работы парламентарыяў. Так, камісіі па заканадаўстве, па яго словах, варта працягнуць маніторынг працэсу падрыхтоўкі новых рэдакцый Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. "Дэпутатам трэба аналізаваць прапановы, якія паступаюць з акругаў па гэтай тэматыцы, пры неабходнасці агучваць іх перад міжведамаснай экспертнай камісіяй па падрыхтоўцы праектаў кодэксаў", - сказаў ён.
Вялікая праца ў акругах чакае дэпутатаў у сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Парламентарыям трэба надаць увагу клопату пра ветэранаў, падтрымцы пажылых людзей, патрыятычнаму выхаванню моладзі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/parlament-ozhidaet-ot-poslanija-prezidenta-aktsentov-vo-vnutrennej-i-vneshnej-politike-384778-2020/
[2] http://www.belta.by/society/view/parlament-ozhidaet-ot-poslanija-prezidenta-aktsentov-vo-vnutrennej-i-vneshnej-politike-384778-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou