Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі маюць лёгкі або бессімптомны ход хваробы, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" [1].
"Міністэрства аховы здароўя валодае абсалютна ўсёй інфармацыяй, якая на гэты час ёсць: і па колькасці абследаваных, і па колькасці выяўленых выпадкаў, і па стане здароўя кожнага з гэтых пацыентаў, - сказала Алена Богдан. - Асноўная маса пацыентаў, у якіх выяўлены COVID-19, маюць бессімптомны ход або абсалютна невыразнае клінічнае праяўленне рэспіраторнага характару".
Штодзень аналізуюцца запасы масак, засцерагальных касцюмаў, лекавых сродкаў. Прычым калі раней па лякарствах запас быў створаны на 3-4 месяцы, то на сёння па асноўных пазіцыях ён складае як мінімум 6 месяцаў.
"Сітуацыя з'яўляецца поўнасцю кантралюемай", - падкрэсліла намеснік міністра.
Таксама яна пракаменціравала інфармацыю агенцтва Bloomberg пра нібыта 22 выпадкі смерці ад каранавіруса ў Беларусі. "У нашых медыцынскіх установах ад інфекцыі COVID-19 на сёння ніхто не памёр. Заканамернае пытанне: якой крыніцай інфармацыі карыстаецца Bloomberg", - адзначыла яна.
Амерыканскае агенцтва Bloomberg сёння раніцай выдала фэйк аб смяротных выпадках ад каранавіруса ў Беларусі. Праз пару гадзін агенцтва заўважыла сваю памылку, але замест абвяржэння інфармацыі проста паправіла яе ў тым жа матэрыяле.
Спасылкі
[1] http://tvr.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus