Пісьменнік Барыс Акунін распавёў у Facebook, што заразіўся каранавірусам, паведамляе агенцтва [1] "Мінск-Навіны".
Пісьменнік растлумачыў, што закінуў Facebook, паколькі валяецца з "моднай хваробай", і паабяцаў падзяліцца ўражаннямі, як толькі трохі адужэе. Яшчэ адзначыў, што страх перад каранавірусам значна страшнейшы за сам вірус.
— Асцярожным быць трэба, а панікаваць не трэба, — сказаў на заканчэнне ён.
Гэта публічнае паведамленне Акуніна ўжо сабрала больш за 1 тыс. каментароў, у асноўным са словамі падтрымкі і пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/boris-akunin-podtverdil-chto-u-nego-koronavirus/?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop&utm_referrer=https%3A%2F%2Fyandex.by%2Fnews
[2] https://zviazda.by/be/tags/barys-akunin
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus