У Маскве пацвердзілі каранавірус ў 13 дзяцей, паведамляе РБК [1] са спасылкай на аператыўны штаб па супрацьдзеянні інфекцыі.
Акрамя таго, вірусам заразіліся 32 пажылыя чалавекі (старэйшыя за 65 гадоў) і 152 чалавекі ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў.
Усе яны знаходзяцца пад медыцынскім наглядам, таксама лекары адсочваюць стан тых, хто ў апошні час з імі блізка кантактаваў.
Усяго ў Маскве за апошнія суткі было выяўлена 197 новых выпадкаў захворвання, пры гэтым 13 людзей наведвалі краіны Еўропы на працягу апошніх двух тыдняў. З улікам новых выпадкаў агульная колькасць тых, хто захварэў у расійскай сталіцы ўзрасла да 1014.
Прэв'ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/society/29/03/2020/5e805d8d9a7947221c4d2311?from=from_main
[2] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus