З панядзелка, 30 сакавіка, для жыхароў Масквы будзе ўведзены рэжым хатняй самаізаляцыі незалежна ад іх узросту, паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Пра гэта інфармуе РБК [2].
Пакідаць кватэры будзе дазволена толькі для звароту па экстраную медыцынскую дапамогу і для паездак на працу ў выпадку неабходнасці. Таксама выйсці на вуліцу дазволяць за прадуктамі, у аптэку ці для таго, каб выгуляць хатніх жывёл (на адлегласці не больш за 100 м ад дома) або вынесці смецце.
У бліжэйшыя дні пры гэтым выходзіць з хаты можна будзе толькі маючы пры сабе спецыяльны пропуск, паведаміў мэр. Паводле яго слоў, за выкананнем абмежаванняў у Маскве будзе сачыць «разумная» сістэма кантролю, якую разгорнуць у сталіцы ў хуткім часе. «Паступова, але няўхільна мы будзем рабіць больш жорсткім неабходны ў гэтай сітуацыі кантроль», - адзначыў Сабянін.
Нягледзячы на ўведзеныя меры, рэжым хатняй самаізаляцыі не забараняе грамадзянам прыязджаць або пакідаць сталіцу. «Гаворка пра тое, што нельга без важкай прычыны перасоўвацца па горадзе», - заявіў мэр.
Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Расіі перавысіла паўтары тысячы, з іх больш за тысячу - у Маскве.
Прэв'ю: imenno.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://www.rbc.ru/society/29/03/2020/5e80d2909a79474e08e027a0?from=newsfeed
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus