У Віцебску памёр хворы з пацверджаным [3] каранавірусам - 75 гадовы акцёр Коласаўскага тэатра, паведамляе tut.by [4]. Мужчына памёр у ноч на 31 сакавіка.
Нагадаем, у яго і жонкі было запаленне лёгкіх, гэты дыягназ ім паставілі ў паліклініцы. Мужа і жонку адправілі на шпіталізацыю ў тубдыспансер. Аднак ён быў перапоўнены, і Дашкевічы адпрасіліся дадому. Дома тэмпература расла, іх зноў шпіталізавалі.
75-гадоваму Віктару Дашкевічу стала горш, ён знаходзіўся ў рэанімацыі, на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Сітуацыю ўскладняла тое, што ў яго была хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх.
Жонку акцёра выпісалі 26 сакавіка, яна на 14-дзённым каранціне.
Прэв'ю: Pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://zviazda.by/be/news/20200330/1585555707-dyrektar-vicebskaga-dramteatra-test-na-karanavirus-u-adnago-akcyora
[4] https://news.tut.by/society/678557.html
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus