Новы навучальны год у Паўднёвай Карэі пачнецца 9 красавіка ў дыстанцыйным фармаце, паведамляе [1] Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на "Ренхап".
Пачатак навучальнага года звычайна прыходзіцца ў гэтай краіне на сакавік, але з-за ўспышкі новага тыпу каранавіруса ён у гэтым годзе некалькі разоў пераносіўся.
У ведамстве таксама паказалі, што гарадскія і рэгіянальныя ўлады дапамогуць навучальным установам з тэхнічным абсталяваннем для правядзення заняткаў у дыстанцыйным фармаце.
Паводле апошніх звестак, у Паўднёвай Карэі з пачатку эпідэміі зарэгістравана 9,7 тыс. выпадкаў заражэння новым тыпам каранавіруса. Больш за 160 чалавек памерлі. Каля 5 тыс. чалавек пвыздаравелі.
Спасылкі
[1] https://interfax.com.ua/news/general/651152.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/paudnyovaya-kareya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dystancyynae-navuchanne-0