Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім радавога Пінчука В.А. ў сувязі з яго смерцю, паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале [1].
31 сакавіка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі радавы атрымаў траўму несумяшчальную з жыццём.
Ваеннаслужачы праходзіў службу з мая 2019 года.
Камісія Міністэрства абароны ў гэтыя хвіліны высвятляе прычыны таго, што здарылася.
Паколькі следчыя органы цяпер праводзяць праверку, ваеннае ведамства не з'яўляецца праваўладальнікам інфармацы, - дадала пасля Наталля Гаўрусік. - Усё, што мы можам сказаць, - падраздзяленне знаходзілася на палявым выхадзе. Ваенныя абсталявалі так званую днёўку і, хутчэй за ўсё, секлі дрэва для таго, каб арганізаваць абаграванне. Падзенне дрэва і стала прычынай гібелі вайскоўца. Прычыны і дакладныя абставіны няшчаснага выпадку высветліць следства.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/pruzhanski-rayon