Следчыя шукаюць абставіны смерці 17-гадовага пасажыра цягніка Мінск - Брэст, паведаміў [1] TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
5 красавіка пасажыру цягніка Мінск - Брэст стала дрэнна. На гэта звярнулі ўвагу пасажыры. Падчас прыпынку на станцыі Аранчыцы да яго прыехалі медыкі. На жаль, выратаваць маладога чалавека не ўдалося - хлопец памёр.
"Па папярэдніх дадзеных, смерць маладога чалавека наступіла ад прыроджанай паталогіі сасудаў галаўнога мозгу. З мэтай устанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза", - паведаміў Дзмітрый Іванюк.
Затрымка руху цягніка склала каля двух гадзін, паведамляе [2] партал "Першы Рэгіён".
Прэв'ю: kubnews.ru
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/accidents/679432.html
[2] https://1reg.by/2020/04/06/v-poezde-sledovavshem-iz-minska-v-brest-umer-21-letniy-paren/
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik