Днямi мiжнародная сiстэма разлiкаў WebMoney Transfer прааналiзавала траты карыстальнiкаў, якiя ўзялi ўдзел у аўкцыённай куплi ў гонар дзесяцiгоддзя AliExpress.
Гэты распродаж праходзiў пяць дзён, з 27 сакавiка да 1 красавiка. Дык вось, WebMoney прымаецца да аплаты на AliExpress больш чым у 100 краiнах свету. У першую гадзiну знакавай куплi быў зафiксаваны пяцiразовы рост абароту, а колькасць пакупнiкоў павялiчылася ў два разы. Рост пакупнiцкай цiкавасцi, акрамя традыцыйных знiжак, можа быць звязаны з заявай кiтайскай гандлёвай пляцоўкi аб тым, што ўжо больш за 95 % прадаўцоў гэтай кампанii аднавiлi работу. Акрамя таго, у перыяд каранцiну ў суседнiх краiнах у часткi карыстальнiкаў з'явiлася больш часу на анлайн-шопiнг.
У нашай краiне пакупнiк, якi абраў WebMoney ў якасцi спосабу аплаты, здзейснiў у сярэднiм чатыры заказы з чэкам 27 BYN (10,6 долараў). Пры гэтым каля 37 % заказаў прыйшлося на Мiнск.
Сярод краiн СНД адзiн з самых высокiх сярэднiх чэкаў зафiксаваны ў Расii — 11,6 долара (9 заказаў на чалавека) i ў Азербайджане — 11,1 долара пры колькасцi заказаў на чалавека 1,5. Адзiн з самых нiзкiх сярэднiх чэкаў у Малдове — 3,1 долара (восем заказаў на аднаго пакупнiка).
Традыцыйна ўсё больш клiентаў выбiраюць тавары анлайн са сваiх тэлефонаў i планшэтаў. Так, доля iнтэрнэт-купляў з мабiльных прылад склала 63 %, з iх 41,7 % прыйшлося на Android, a 21,3 % — на прылады пад кiраваннем iOS, адзначаюць распрацоўшчыкi гэтай мiжнароднай сiстэмы разлiкаў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: pspsm7.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet-shoping
[4] https://zviazda.by/be/tags/shoping
[5] https://zviazda.by/be/tags/pakupnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliexpress