Беларуская кампанія "ЭНЕРГА-ОІЛ" закупіла ў Кітаі 50 тысяч тэстаў на каранавірус. Медыцынскі груз прыляцеў сёння праз Стамбул ў Нацыянальны аэрапорт Мінск і быў перададзены Міністэрству аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА [1].
Груз быў дастаўлены з Кітая турэцкай авіякампаніяй Turkish Cargo. Па словах дырэктара "ЭНЕРГА-ОІЛ" Дзмітрыя Паўловіча, галоўнай складанасцю стаў не закуп тэстаў, а іх дастаўка ў Беларусь, таму што вываз медыцынскіх вырабаў з КНР забаронены. Вялікую дапамогу тут аказала пасольства Беларусі ў Кітаі.
Акрамя таго, беларуская кампанія набыла ў КНР і рыхтуе да адпраўкі 10 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Хутка таксама павінен быць падпісаны кантракт на закупку 200 тыс. масак-рэспіратараў з узроўнем абароны FFP2 і фільтраваннем 95%. Прапрацоўваецца набыццё лекавых сродкаў. Агульная сума дапамогі, уключаючы тэсты, складзе каля $ 1 млн.
Па словах намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, кошт грузу, які прыбыў з Кітая, склаў больш за $ 430 тыс. "Гэта вельмі выдатна. Наша краіна траціць велізарныя грошы, і любая дапамога вітаецца. Тым больш у выглядзе тэстаў", - адзначыў ён. Дадзеныя вырабы будуць раўнамерна размеркаваны па лабараторыям краіны, якія праводзяць дыягностыку метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belorusskaja-kompanija-zakupila-v-kitae-50-tys-testov-na-koronavirus-i-peredala-ih-minzdravu-386495-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus