А 16-й гадзіне 8 красавіка ў Брэсцкі РУУС паступіла паведамленне з установы аховы здароўя аб дастаўленнi на лячэнне жыхара раёна з пашкоджаннямі цела. Пра гэта інфармуе Следчы камітэт [1].
Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што напярэдадні 53-гадовы мужчына ў двары свайго прыватнага дома разбіраў фрагмент артылерыйскага снарада, у сувязі з чым адбыўся выбух. Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні. У цяперашні час пагрозы яго жыццю няма.
Падчас агляду месца здарэння таксама выяўленыя фрагменты мінамётных снарадаў, якія не ўяўляюць небяспекі з прычыны адсутнасці ў іх выбуховых рэчываў.
Следчымі па гэтым факце праводзіцца праверка. Усе абставіны здарэння высвятляюцца
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/brescki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne