Галоўныя ўрачы дзяржаўных медыцынскіх устаноў цяпер будуць прызначацца і звальняцца міністрам аховы здароўя. Такая норма прадугледжана законапраектам "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя", паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Валянціна Курсевіч, перадае [1] БЕЛТА.
"Асноўная мэта - умацаванне здароўя насельніцтва і павышэнне эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя ў цэлым. Будуць сфарміраваны медыка-рэабілітацыйныя экспертныя камісіі, пры якіх будуць створаны аддзелы ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі. Для таго каб захаваць непрадузятасць працы гэтых камісій, галоўныя ўрачы будуць прызначацца і звальняцца міністрам аховы здароўя па ўзгадненні з мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі ўлады", - распавяла Валянціна Курсевіч.
Прэв'ю: gomel.today
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/glavvrachi-gosmeduchrezhdenij-budut-naznachatsja-i-uvolnjatsja-ministrom-zdravoohranenija-386571-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/medyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/urach