Згодна з апублікаванымі на партале stopcovid.belta.by [3] дадзенымі, у Беларусі зарэгістравана 1486 выпадкаў каранавіруса. За суткі прырост склаў 420 чалавек.
На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек. Па звестках Міністэрства аховы здароўя [4], 55 чалавек падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пасля праходжання лячэння выздаравелі 139 чалавек.
Ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі зарэгістраваны тры новыя смяротныя выпадкі. Па апошніх дадзеных - колькасць смяротных зыходаў складае 16.
На партале даюцца і лічбы па рэгіёнах:
Зараз у Беларусі з [5]находзіцца [5]місія СААЗ. Афіцыйная праца місіі пачалася ўчора і працягнецца да суботы - 11 красавіка.
Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.
Прэв'ю: europa.eu
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://stopcovid.belta.by/
[4] https://t.me/minzdravbelarus
[5] http://www.zviazda.by/be/news/20200408/1586322824-misiya-saaz-prybyla-u-belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus