Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заклікаў вернікаў у гэтыя дні ўстрымацца ад наведвання храмаў, п [3]ерадае [4] БелТА.
«Мы заклікаем сёння вернікаў ўстрымацца ад наведвання храмаў. А калі вы прыходзіце, то калі ласка захоўвайце дыстанцыю адзін ад аднаго, — сказаў мітрапаліт. — Храмы зачыняцца не будуць, там будуць здзяйсняцца набажэнствы. Але мы просім: устрымайцеся, застаньцеся дома. Паверце, ад гэтага будзе больш карысці і вам, і вашым блізкім ».
Асвячэнне велікоднай трапезы будзе арганізавана на вуліцы каля храмаў. «Кулічы і пасхі будуць асвячацца на вуліцы, за межамі храмаў. Мы заклікаем усіх у гэтыя дні маліцца дома. Тым больш што набажэнствы будуць транслявацца на тэлеканалах», — падкрэсліў мітрапаліт Павел.
Ён таксама парэкамендаваў ўстрымацца ад наведвання могілак на Радаўніцы.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] http://www.belta.by/society/view/mitropolit-pavel-prizval-verujuschih-v-eti-dni-vozderzhatsja-ot-poseschenija-hramov-387199-2020/
[4] https://www.belta.by/society/view/mitropolit-pavel-prizval-verujuschih-v-eti-dni-vozderzhatsja-ot-poseschenija-hramov-387199-2020/
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasha
[6] https://zviazda.by/be/tags/mitrapalit-pavel
[7] https://zviazda.by/be/tags/hramy