Дзе: lumiere.ru [2]
Калі: па 14 чэрвеня
Колькі каштуе: бясплатна
Аляксандр Родчанка — галоўны фатограф авангарду.
Выставы яго работ у сталіцы праходзяць рэгулярна, але экспазіцыя ў Цэнтры фатаграфіі імя братоў Люм'ер - унікальная. Гэта фатаграфіі розных гадоў, пачынаючы з першых фатаграфічных досведаў 1920-х да канца 1930-х гадоў, - усё з калекцыі фонду Still Art, створанага Аленай і Міхаілам Карысалавымі. Разыначка выставы - партрэты сяброў Родчанкі: мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў і кінарэжысёраў, сярод якіх Ліля Брык, Уладзімір Маякоўскі і Варвара Сцяпанава. Наведвальнікі таксама ўбачаць легендарныя архітэктурныя здымкі Родчанкі: «Балконы», «Пажарная лесвіца» і іншыя.
Дзе: theatrehd.ru [3]
Калі: па 28 чэрвеня
Колькі каштуе: бясплатна
Тэатр - у вас дома!
Анлайн-паказы спектакляў Метрапалітэн оперы, Вялікага Тэатра Расіі, лонданскага Каралеўскага Нацыянальнага тэатра і Шэкспіраўскага тэатра «Глобус».
Расклад [3]
Дзе: dau.movie [4]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: 3 долары
Дзве часткі легендарнага шматсерыйнага фільма «Дау» сталі даступныя да прагляду на сайце [4]праекта. Гэта карціны «Дау. Наташа» і шасцігадзінная «Дау. Дэгенерацыя», што ўдзельнічалі ў сёлетнім Берлінскім кінафестывалі, прычым «Наташа» — у асноўнай конкурснай праграме.
«Дау» — праект рэжысёра Ільі Хржаноўскага з ужо больш як дзесяцігадовай гісторыяй. Дзеля яго аўтары стварылі ў Харкаве Інстытут, які згодна з сюжэтам існуе трыццаць савецкіх гадоў, і запрасілі жадаючых у ім пажыць. У эксперыменце за ўвесь час яго правядзення паўдзельнічала прыкладна чатырыста герояў і дзесяць тысяч статыстаў — яны не мелі сцэнарыяў, а толькі схематычныя гісторыі, у рамках якіх існавалі і дзейнічалі.
Рэцэнзію «Звязды» на фільм «Дау. Наташа» можна пачытаць тут [5].
Дзе: zolotoe.by [6]
Калі: па 30 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
З'явілася магчымасць наведаць мерапрыемствы комплексу ў рэжыме анлайн:
На дадзены момант ужо даступны анлайн-прагляд майстар-класа і выстаў:
Дзе: key-solutions-events.timepad.ru [8]
Калі: з 29 красавіка па 20 мая
Колькі каштуе: квіткі [8]
Жыццё перамяшчаецца ў інтэрнэт. Працаваць, прадаваць, «разрульваць» пытанні з кліентамі даводзіцца аддалена, у пошце, чатах і месэнджарах. Як, не бачачы суразмоўцу, захоўваць з ім кантакт? Як кіраваць дыялогам і ўздзейнічаць на людзей? Адказы на гэтыя пытанні дае трэнінг «Майстэрства перапіскі».
Кожны модуль трэнінгу складаецца з паўтарагадзіннага інтэрактыўнага вэбінара і хатняга задання са зваротнай сувяззю ад трэнера. Калі вы не зможаце ўдзельнічаць у пэўным вэбінары, вы атрымаеце яго запіс і заданне.
Дзе: zolotoe.by [9]
Калі: па 30 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
У Культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» праходзіць выстава Ірыны Арбузавай «Магія каменя».
Карціны Ірыны Арбузавай — гэта сінтэтычны від мастацтва, у якім натуральны камень атрымлівае новае жыццё, бісер ператвараецца ў каляровую палітру мастака, а чорны аксаміт — у своеасаблівае палатно, на якім натуральны і штучны матэрыял выглядае выгадна.
Дзе: mir24.tv [10], YouTube-канале TheSpamash [11], gigagig.tv [12]
Калі: 24 красавіка, 12:00
Колькі каштуе: бясплатна
Другi па лiку музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскiх работнiкаў #БеларусьБезCovid правядзе [13] 24 красавiка прадзюсарскi цэнтр "Спамаш". На працягу 10 гадзiн у сталiчнай студыi гуказапiсу будзе гучаць жывая музыка, а слухачам i гледачам канцэрта прапануюць паўдзельнiчаць у збору сродкаў на дабрачынны рахунак Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы.
Дзе: afisha.yandex.ru [14]
Калі: 24 красавіка, 9:00
Колькі каштуе: бясплатна
Ва ўмовах нявызначанасці, масавага зрыву тураў, немагчымасці правядзення выступленняў, адсутнасці жывых зносін з прыхільнікамі, пераносу сотняў, тысяч мерапрыемстваў музыканты і арганізатары канцэртаў аб'ядноўваюць намаганні, каб выратаваць тое, што ім даражэй за ўсё.
У пятніцу 24 красавіка адбудзецца вялікі музычны анлайн-марафон у падтрымку канцэртнай сферы. У акцыі прымуць удзел як папулярныя, так і маладыя выканаўцы року, індзі, рэпу, поп-музыкі і іншых жанраў.
Кожны набыты і нездадзены білет - гэта дапамога велізарнай індустрыі, якая сёння вымушана выжываць. Гэта і ёсць галоўнае паведамленне марафону.
Удзел у акцыі ўжо пацвердзілі «Ногу Свело», «Нервы», Нейраманах Феафан, Uma2rman, "Аффинаж", Святлана Сурганава, "Ундервуд", Jane Air, Курара, "ПНЕВМОСЛОН", Лінда, LASCALA, Дана Сакалова, Вольга Кармухіна і Аляксей Бялоў, Андрэй Арлоўскі і праект «Жывыя паэты», Ілля Чорт (гурт «Пілот»), Аляксей Кортнеў (гурт «Няшчасны выпадак»), «Нигатив» і іншыя.
Дзе: youtube.com [15], vk.com/siropminsk [16]
Калі: 22 красавіка, 20:00
Колькі каштуе: бясплатна
Аляксей «Сiроп» Загорын — былы саксафаніст гурта «Ляпіс Трубяцкой» і, мабыць, самы незвычайны рэпер на постсавецкай прасторы - выпусціў свой дэбютны альбом у сакавіку, але прэзентаваць яго канцэртам не паспеў з-за пандэміі каранавіруса. На шчасце, зараз з'явілася магчымасць паказаць спецыяльна падрыхтаванае шоу онлайн!
Разам з Сiропам на сцэну выйдуць бас-гітарыст Гена Лаўнік і бубнач Арцём Залескі ( Серебряная Свадьба», «Касіяпея» і мноства іншых праектаў). Таксама ў вялікім паўтарагадзінным шоу прымуць удзел саксафаніст Павел Аракелян, рэпэры Фаліянт МС і Krongul Пракляты.
/Афіша дапаўняецца/
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://lumiere.ru/3dtours/rodchenko-1.html
[3] https://www.theatrehd.ru/ru/minsk/play
[4] https://www.dau.movie/en/
[5] http://zviazda.by/be/news/20200305/1583412533-my-zhyli-yak-my-zhyli
[6] https://zolotoe.by/ru/video/master-klass-po-izgotovleniyu-kukly-oberega
[7] http://afisha.tut.by/exhibition-vitebsk/martovskie-koty/?rr
[8] https://key-solutions-events.timepad.ru/event/1292577/?utm_refcode=5a944729ac58a69576cd13b8fddb2970eb4bbef1&utm_source=timepad_digest&utm_medium=email&utm_campaign=TimePad_free_promotion#register
[9] https://zolotoe.by/ru/foto/onlajn-vystavka-magiya-kamnya
[10] https://mir24.tv
[11] https://www.youtube.com/user/TheSPAMASH
[12] http://gigagig.tv
[13] http://www.zviazda.by/be/news/20200423/1587641504-belaruskiya-artysty-znou-spyayuc-u-padtrymku-medykau
[14] https://afisha.yandex.ru/moscow/online/ia-budu-zhdat-svoiu-muzyku
[15] https://www.youtube.com/channel/UCIILfUVIYDlPLErXtvsNFcg?sub_confirmation=1
[16] https://m.vk.com/siropminsk
[17] https://zviazda.by/be/tags/raim-paglyadzec
[18] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[19] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[20] https://zviazda.by/be/tags/anlayn
[21] https://zviazda.by/be/tags/samaizalyacyya