Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя [3], па стане на 27 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў (+826 за суткі) заражэння каранавірусам.
Памерлі 75 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 153 845 тэстаў на каранавірус.
1740 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла [4], што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя.
Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці.
Прэв'ю: digg.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200424/1587734126-ministertsva-ahovy-zdarouya-pravodzic-chargovy-strym
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/statystyka