Хоць тэмпы распаўсюджвання COVІD-19 не змяншаюцца, на беларускай сцэне будзе сыграны цэлы спектакль. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі вырашыў арганізаваць анлайн-прэм’еру сваёй новай пастаноўкі «Профіт» — гледачы яе могуць застацца дома, затое на сцэне збярэцца ўвесь акцёрскі састаў. Прэм'ера адбудзецца сёння, 12 мая, а сёмай гадзіне на відэасэрвісе VOKA.
Гэта спектакль рэжысёра і мастацкага кіраўніка РТБД Аляксандра Гарцуева паводле п'есы Аляксандра Астроўскага «Даходнае месца». Прэм’ера рыхтавалася больш за тры месяцы і павінна была адбыцца афлайн яшчэ ў красавіку. Замест гэтага «Профіт» стане першым беларускім спектаклем, што праз пандэмію каранавіруса ўпершыню прэзентаваны ў анлайн-фармаце.
Аўтары асучаснілі першакрыніцу і перанеслі дзеянне п’есы з XІX у XXІ стагоддзе, да таго ж увялі новага персанажа і перайначылі многія сцэны. У пастаноўцы задзейнічаны акцёры тэатра Арцём Курань, Ганна Семяняка, Максім Шышко, Людміла Сідаркевіч, Максім Брагінец ды іншыя.
Далучыцца да прэм’еры можна бясплатна на сайце voka.tv альбо ў мабільнай праграме VOKA, але па жаданні, каб падтрымаць тэатр, РТБД прапануе набыць білет.
Вольга МІЦКЕВІЧ
Прэв’ю: ptzgovorit.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-mickevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/spektakl
[5] https://zviazda.by/be/tags/premera
[6] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-teatr-belaruskay-dramaturgii