Назіральную пляцоўку на гары Маяк ў Браслаўскім раёне плануецца рэканструяваць, паведамляе БЕЛТА [1].
На вяршыні гары Маяк вышынёй 174 м над узроўнем мора і амаль 45 м адносна бліжэйшых азёр Струста і Снуды ёсць назіральная вышка. З яе адкрываюцца найпрыгажэйшыя пейзажы. У гэтым годзе вышку плануецца кардынальна рэканструяваць. Вышыня новай назіральнай пляцоўкі будзе прыкладна роўная чатырохпавярховаму дому. Узвесці аб’ект намечана да канца гэтага года. «Пляцоўка будзе мадэрнізавацца і даўжэць для лепшага агляду. Наверсе ўсталююць аглядную трубу», — адзначыла начальнік аддзела турызму Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» Юлія Паўлоўская..
У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» ў гэтым годзе працягнуць уладкоўваць інфраструктуру для актыўных турыстаў. Адкрыюцца шэсць новых турстаянак з хаткамі-намётамі, плануецца будаўніцтва стаянак агульнага тыпу для сем’яў і кампаній. Будуць распрацаваны новыя экалагічныя сцежкі і веламаршруты з фотазонамі, інфармацыйнымі стэндамі, інтэрактыўнымі навучалымі пляцоўкамі і агляднымі месцамі. У гэтым годзе ўпершыню ў турыстаў з'явіцца магчымасць забраніраваць базы адпачынку і туры праз сайт парку.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/gara-mayak
[3] https://zviazda.by/be/tags/braslauski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/braslauskiya-azyory
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-park-braslauskiya-azyory