Нацыянальны сход В'етнама перадаў Савету Рэспублікі сродкі індывідуальнай аховы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
20 тысяч масак перададзена паслу Беларусі ў В'етнаме Уладзіміру Гошыну кіраўніком канцылярыі парламента Нгуен Хань Фук ад імя старшыні Нацыянальнага сходу Нгуен Тхі Кім Нган. «Аказаная парламентам В'етнама бязвыплатная дапамога — знак сяброўства і падтрымкі намаганняў Беларусі па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Беларускі бок удзячны за гэтую дапамогу», — адзначылі ў прэс-службе.
Трэба сказаць, што абедзве краіны звязвае шматгадовае сяброўства, актыўна развіваюцца парламенцкія сувязі. Так, летась падчас афіцыйнага візіту Нгуен Тхі Кім Нган у беларускую сталіцу прайшла яе сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, падчас якой бакі пацвердзілі ўзаемнае імкненне ўмацоўваць супрацоўніцтва, у тым ліку па лініі парламентаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/vetnam
[3] https://zviazda.by/be/tags/medycynskiya-maski