Белая Царква ў Чашніцкім раёне — адзіная ў нас вёска з такой назвай. Апошнім часам яе згадваюць у сувязі з правядзеннем этнафэстываляў, арніталагічных і рэлігійных экскурсій — на паўвостраве Чарэйскага возера знаходзяцца рэшткі праваслаўнага Траецкага храма ў атачэнні багатай прыроды. Не дзіўна, што ў вёсцы спыняецца шмат людзей, цікаўных да прыроды, культуры і гісторыі, а таму яна мяняе сваё аблічча. Вось і жыхар вёскі Юрый Вецяорац, які трыццаць гадоў працуе ў Новалукомлі кіроўцам, перад бацькоўскай сядзібай год таму ўсталяваў фігуры экзатычных для нас жывёл. Згадзіцеся, глядзіцца прыгожа, хоць і нязвыкла.
Гэты сюжэт я ўбачыў выпадкова, калі мінаў вёску. Спыніўся, пацікавіўся, зрабіў некалькі здымкаў Юрыя і яго жонкі Святланы, якія шчыравалі каля сваіх «гадаванцаў», паднаўляючы ім «масць».
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya