«Я гiтару настрою»... Гэтую песню ведала ўся моладзь 70-х. Якраз у той час уваходзiлi ў моду электрагiтары i вакальна-iнструментальныя ансамблi. Убачыць i паслухаць такiя iнструменты, асаблiва ў вёсцы, — гэта было дзiва. Але мода зменлiвая, i жывая ансамблевая музыка цяпер не ў пашане — электрагiтары пыляцца на гарышчах, а то i на сметнiках. Вось чаму жыхар вёскi Бабiнавiчы Лёзненскага раёна Андрэй Базылюк вырашыў захаваць памяць пра поп-моду мiнулых часоў, размясцiўшы на сцяне вясковага дома эксклюзiўныя музатрыбуты.
— Мне неверагодна шкада, што гэтыя гiтары былi калiсьцi выкiнутыя на сметнiк. На жаль, цяперашняя моладзь не стварае ансамблi, так званыя ВIА, не захапляецца рытмамi, пад якiя мы спявалi i танцавалi,— кажа гаспадар i дызайнер незвычайнай музейна-музычнай экспазiцыi пад адкрытым небам. I з доляй аптымiзму зазначае: усё мінае, а музыка — вечная!
Андрэй Базылюк па-прафесii далёкi ад музычнага мастацтва — дваццаць шэсць гадоў працуе майстрам у Бiбiнавiцкiм ляснiцтве. У вольны час ён любiць упрыгожваць фасад дома прадметамi, якiя выйшлi з ужытку, але сведчаць пра тое, што ў маладым узросце гаспадар усё-ткi цiкавiўся музыкай i нават спяваў.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya